Вы праглядаеце журнал [info]fes_by

Папярэднія 10

12 Тра 2012

Зварот даў вынік!

http://news.tut.by/society/288585.html

У Мінску плануюць адчыніць дадатковую касу на вуліцы Кірава, 2. Вельмі радуе гэта навіна, значыць мой зварот быў недарэмным)

06 Тра 2012

Расійскі фільм "Нулевые"






Раю паглядзець даволі якасны аматарскі фільм пра жыццё Расіі ў пачатку 21-га стагоддзя.

02 Тра 2012

Адказ ад начальніка БЧ па пытанні чыгуначных касаў у Мінску

Усё ж такі прыйшоў адказ. Раю ўсім азнаёміцца, можа каму-небудзь будзе карысным.


17 Крс 2012

Зварот да кіраўніка Беларускай чыгункі

Вырашыў напісаць электронны зварот да кіраўніка Беларускай чыгункі. Пасля закрыцця чыгунчаных касаў насупраць ГУМа стала вельмі праблематычна набываць квіткі. На цэнтральным вакзале заўжды існуюць чэргі+туды ехаць не заўжды зручна. Таму я вырашыў напісаць зварот і спадзяюся што іншыя, каго хвалюе дадзеная праблема, зробяць тое самае. Прыводжу тэкст зварота:
Начальніку Беларускай чыгункі Сіваку Анатолію Аляксандравічу
Суліменка Дзмітрый Сяргеевіч, г. Мінск, вул. Схххххххххх, ххххххххх факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, 3 курс

Зварот

Шаноўны Анатолій Аляксандравіч! Звяртаюся да вас па пытанню праблемы набыцця білетаў на ўнутрырэспубліканскія маршруты Беларускай чыгункі. У канцы мінулага года была зачынена чыгуначная каса па адрасу пр. Незалежнасці, 18. Яна знаходзілася ў вельмі зручным месцы, да якога заўжды можна было лёгка трапіць гасцям і жыхарам нашай сталіцы. Мне было непрыемна даведацца аб закрыцці дадзенай чыгуначнай касы, якая знаходзілася ў гэтым будынку на працягу шмат год. Пасля яе закрыцця, мне стала праблематычна набываць білеты на ўнутрырэспубліканскія маршруты. Кожны раз, калі я заходжу на цэнтральны чыгуначны вакзал - я сустракаю вялікія чэргі. Каб набыць білеты, трэба выстаяць у чарзе мінімум 20 хвілін. Такая сітуацыя назіраецца не толькі пад час вялікіх святаў, але і ў звычайныя дні. Таму я звяртаюся да вас з просьбай - адчыніць дадатковую чыгуначную касу ў цэнтры горада Мінска (паблізу ад месца знаходжання былой касы). Гэта было б вельмі зручна для тысячаў мінчан і гасцей сталіцы, якія маглі б пасля працы або вучобы без праблем набыць білеты, як гэта было раней, калі існавала чыгуначная каса па адрасу пр. Незалежнасці, 18. Спадзяюся, што мой зварот не будзе пакінуты без увагі.

З павагай, Дзмітрый Суліменка.

Адрас электроннай пошты: dzmitry91@gmail.com

25 Сак 2012

Некалькі словаў пра 25 сакавіка

Сёння паўдзельнічаў у шэсці ад Акадэміі да Бангалора. Усё прайшло даволі добра. І нават нягледзячы на кепскае надвор'е - удзельнікі не шкадавалі, што апынуліся ў гэты час на вуліцы. Таксама парадавалі пазітыўныя амапаўцы (часам я бачыў як яны ўсміхаліся), пазітыўныя ўдзельнікі. Нават выступоўцы на мітынгу былі нешматслоўнымі і казалі толькі пра актуальныя рэчы. Увогуле ўсё гэта мне вельмі нагадала апошнія мітынгі ў Расіі. Пэўна, карысныя ўрокі зрабілі для сябе як апазіцыйныя структуры, так і ўлада. Гэта цудоўна, калі ў нас будуць праходзіць нармальныя шэсці і мітынгі без ўсялякіх траблаў - яшчэ адзін маленькі крок у бок цывілізацыі.

Дзякуй усім фрэндам хто там быў! Жыве!

20 Сак 2012

Праслушка

Як жа ж мне надакучала вечнае піканне пры пачатку размовы, глытанне словаў субяседніка і эха якія даносяцца з дынаміка майго тэлефона. Не думаю што ў мяне паранойя ў гэтым плане, бо калі размаўляю з бацькамі - сувязь чыстая без усялякіх памех.

Цікава, а ці шмат сярод маіх фрэндаў людзей з падобнай праблемай?)
Цэтлікі:

19 Сак 2012

Як змагацца за беларускую мову

http://ampby.org/2012/03/19/15720/

Некалькі словаў пра газету гістфака БДУ

Сітуацыя выглядае наступным чынам. На гістарычным факультэце ёсць малатыражная (да 299 экз) газета "Ніка". Папярэднія выпускі можна запампаваць тут. Апошні год газета пераўтварылася з больш-менш цікавай у сухую. Чытаць яе вельмі цяжка, бо большасць матэрыялаў перапоўненыя фармалізмам. Ад студэнтаў гістфака я даўно ўжо ня чуў добрых водгукаў пра газету.
З першага курса я друкуюся ў Ніке. Але, апошнім часам, жадання друкавацца ў такім "выданні" ў мяне ўжо амаль няма. Перад выхадам газеты, яна праходзіць праз дэканат, які апошнім часам дыктуе ўсё больш і больш умоваў. У выніку яна стала цалкам падуладнай. У прынцыпу, калі паглядзець на малатыражныя выданні іншых факультэтаў і ўніверсітэтаў Беларусі - сітуацыя будзе падобнай. Але, я ніколі не буду згодны з тым, каб такая газета была на гістарычным факультэце - самым вольным і непадкатрольным з усіх.
Апошнім часам у мяне ўзнікла ідэя стварыць блог у ЖЧ. Праз гэты блог публікаваць навіны з жыцця факультэта, розныя інтэрв'ю з студэнтамі ды выкладчыкамі, рэпартажы, дыскусійныя пытанні і г.д. Не трэба будзе хадзіць да дэканата і прасіцца пусціць у друк новы нумар - студэнты самі будуць вызначаць што пісаць, а што не. І ўсё было б вельмі добра, бо я гатовы заняцца стварэннем такога выдання, але няма ахвотных. Людзі баяцца рабіць нешта новае ды невядомае. І гэта ўсё адбываецца на гістфаку БДУ...
Цэтлікі:

Анатомія пратэста

Паглядзеў сёння НТВшны фільм пра расійскую апазіцыю. Адразу бачна, што фільм зроблены ў лепшых традыцыях БТшных фільмаў пра "вшивых блох". Адзіным цікавы момантам было тое, што паказалі ахову Навальнага (я шчыра кажучы і ня думаў што ў яго ёсць целаахоўнікі). А так у фільме можна пабачыць: расповед пра падстаўных чурак ад апазіцыі на прапуцінскіх мітынгах (!), каменты падстаўных палітолягаў, выступленні людзей на апазіцыйных мітынгаў і паказаў асобных фразаў (якія вырваны з кантэксту) і г.д. 

Расія імкліва набліжаецца да Беларусі...

Цэтлікі: ,

26 Лют 2012

Куды падзелася актыўная беларуская моладзь?

Апошнім часам назіраю тэндэнцыю знікнення актыўнай беларускай моладзі. Гэта больш назіраецца судзячы па гістфаку. Памятаю, як яшчэ гады два таму ў нас было шмат актыўных і ініцыятыўных студэнтаў. Існавала цікавая факультэцкая газета, ладзіліся цікавыя сустрэчы і мерапрыемствы і г.д. А зараз нічога гэтага няма, бо большасць ужо скончыла наш факультэт, а рэшта вось-вось яго пакіне. Тое ж самае можна сказаць і пра моледзевы сектар беларускіх НДА. Я не магу зразумець, у чым жа справа? Хіба праблемы ў тым, што ў жыццё прыходзіць пакаленне якое вырасла пад Лу? Або такая тэндэнцыя назіраецца па ўсім свеце (тут я нічога сказаць не магу)?
Самотна і балюча назіраць як знікае актыўная беларуская моладзь...

Папярэднія 10

Тра 2012

S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Тэгі

Сіндікат

RSS Atom
Распрацавана LiveJournal.com