Вы праглядаеце журнал [info]fes_by

Пацалункі напаказ

Апошнім часам заўважаю што людзі выкладаюць фотаздымкі на якіх яны цалуюцца з каханым чалавекам.Навошта гэта рабіць?Паказуха?Мне падаецца што такая інтымная рэч як пацалунак не павінна быць выстаўлена напаказ.Гэта ўсё павінна быць між каханымі людзьмі,іхнім сакрэтам.А калі гэта ўсе бачаць...Не разумею я гэтага.
І шчэ гэтыя пацалункі ў шчочку.Зараз большая часткая цалуецца так з усімі сябрамі.Не ведаю...Я думаю што такі пацуланак страчвае сваю ролю ў жыцці калі ты яго штодзень робіш.Я не магу пацалаваць нават у шчочку некаханага чалавека,сяброўку.Бо такі пацалунак я берагу для каханага,адзінага чалавека якога я магу так пацалаваць(ну і маці канешне).Вось так...
А як думаеце вы?

Comments

Наша пазіцыя блізкая да вашай. :))
згодны па абодвух пунктах
наконт фота: здымкі бываюць рознымі. іншым разам нават сэлфшот можа быць абсалютна геніяльным творам.
ну, а пастаянныя буські на прывітаньне - кіношная амэрыканшчына, што прыйшла праз расейскую маскультуру. хочацца спадзявацца, што гэтая завядзёнка ня стане трывалай і будзе ахопліваьц толькі пэўныя суб-культуры.
а я вітаюся буськамі і разьвітваюся толькі з блізкімі сябрамі, іх не так шмат. Не бачу ў гэтым нічога кепскага ці вульгарнага, і абдымаюся пры сустрэчы тых каго даўно не бачыла і да каго прыязна стаўлюся :)
+2
але не магу сказаць, што не грашу на пункт 1. І магчыма яшчэ буду грашыць:)
згода

Тра 2012

S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Тэгі

Распрацавана LiveJournal.com